Мінскае “Дынама” згуляе з “Тарпеда-БелАЗ”

Мінскае “Дынама” згуляе з “Тарпеда-БелАЗ”

Апошнія тры матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі проыйдуць сёння, 13 жніўня. Мінскае “Дынама” згуляе з “Тарпеда-БелАЗ” і ў выпадку перамогі вернецца на 2-е месца ў турнірнай табліцы. Гульня пачнецца на сталічным стадыёне “Трактар” у 14.45.

Мазырская “Славія” прыме на сваім полі “Гомель” — матч стартуе ў 18.00. А лідар чэмпіянату, салігорскі “Шахцёр”, сустрэнецца з “Мінскам” (пачатак у 19.00).

Ранейшыя матчы 18-га тура скончыліся з такімі вынікамі: “Іслач” — “Гарадзея” — 0:4, БАТЭ — “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Слуцк” — “Нёман” — 1:2, “Віцебск” — “Нафтан” — 2:0, “Крумкачы” — “Дняпро” — 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі