Вы тут

Мінскае “Дынама” выйшла на 1 месца чэмпіянату Беларусі па футболе

ФК "Дынама-Мінск"

Мінскае “Дынама” выйшла на 1 месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 20 красавіка ў матчы 4 тура клуб мінімальна абыграў сталічнае “Тарпеда” — 1:0 і цяпер мае 10 ачкоў.

Учора таксама згулялі “Гарадзея” і “Тарпеда-БелАЗ” — 0:3, “Славія” — БАТЭ — 1:2.

Раней у пятніцу прайшлі яшчэ два матчы 4 тура з такімі вынікамі: “Нёман” — “Віцебск” — 1:0, “Мінск” — “Дняпро” — 0:0.

Сёння, 21 красавіка, 4 тур скончыцца наступнымі матчамі:  “Энергетык-БДУ” — “Дынама” (Брэст), “Слуцк” — “Іслач”, “Гомель” — “Шахцёр”.

 

Відэа: АБФФ