Вы тут

Мінскае "Дынама" ў гасцях прайграла аўтсайдару КХЛ — 2:3 (відэа)

ХК "Дынама-Мінск"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях у аўтсайдара КХЛ — рыжскага "Дынама" прайгралі з лікам 2:3 (1:3, 0:0, 1:0). 

Самым багатым на забітыя шайбы атрымаўся першы перыяд. Рыжане здолелі забіць гасцям тры галы. У "зуброў" жа шайбай адзначыўся толькі Уладзіслаў Яроменка (7). 

У другім перыядзе сапернікі не забілі ніводнай шайбы. А ў трэцім Андрэй Касціцын здолеў рэалізаваць большасць (52). Аднак зраўняць лік "зубры" не змаглі, хоць пад канец сустрэчы Крэйг Вудкрафт нават зняў брамніка. 

Рыжскае "Дынама" перарвала сваю серыю з васьмі паразаў запар. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.