Вы тут

Мінскае "Дынама": скасаваны кантракт з Кучуком, замест яго — Чалядзінскі

Леанід Кучук / dinamo-minsk.by

3 чэрвеня ФК "Дынама-Мінск" паведаміў пра скасаванае "па пагадненні бакоў" працоўнае пагадненне з галоўным трэнерам Леанідам Кучуком і прадстаўнікамі яго штабу: Яўгенам Івановым, Аляксеем Кучуком і Нікалае Русу. Кучук падаў у адстаўку ў канцы траўня пасля хатняга паражэння каманды ад брэсцкага "Руха".

Спецыяліст працаваў з мінскім "Дынама" з красавіка 2020-га. Леанід Кучук — вопытны спецыяліст, трэніраваў каманды ў Малдове, Расіі і Украіне (сярод іх — "Шэрыф", "Кубань" і "Лакаматыў").

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначаны Арцём Чалядзінскі, які дагэтуль паспяхова працаваў з дублем дынамаўцаў. Яго замяніў Радзіслаў Арлоўскі.

Арцём Чалядзінскі / dinamo-minsk.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.