Мінскае «Дынама» нарэшце выйграла

У апошнім матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе мінскае «Дынама» на сваім полі выйграла ў магілёўскага «Дняпра».
Адзіны мяч на 33-й хвіліне з пенальці забіў Сяргей Гігевіч. Дзякуючы перамозе дынамаўцы ўзняліся на восьмае месца.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам: БАТЭ — 24 ачкі, МТЗ-РІПО — 17, «Тарпеда» — 16, «Гомель» — 15, «Нёман» — 14, «Смаргонь» — 13, «Шахцёр» — 12, «Дынама» (Мн.) — 11, «Днепр», «Віцебск» і «Дынама» (Бр.) — па 9, «Дарыда» — 8, «Нафтан» — 7, «Мінск» — 6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі