Мінскае "Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" зарабілі ў Лізе Еўропы мільён еўра

Мінскае "Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" зарабілі ў Лізе Еўропы мільён еўра

Падведзеныя папярэднія фінансавыя вынікі выступлення беларускіх футбольных клубаў у еўракубках. Салігорскі "Шахцёр", які выбыў у 2-м раўндзе Лігі Еўропы, атрымае ад УЕФА 410 тысяч еўра. Мінскае "Дынама", якое развіталася з ЛЕ па выніках 3-га раўнда кваліфікацыі, зарабіла 630 тысяч еўра (каля 200 тысяч за кожны раўнд). Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", якое, як уладальнік Кубка Беларусі, стартавала з 2-га раўнда кваліфікацыі і выбыла ў 3-м, атрымае 430 тысяч еўра, інфармуе "Прессбол".

Што да БАТЭ, то ў сёлетняй кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў барысаўчане зарабілі 950 тысяч еўра. Пасля таго, як каманда выбыла з гэтага еўракубка ў 3-м раўндзе кваліфікацыі, яна згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы (сапернік стане вядомы ўжо сёння) і яшчэ можа папоўніць клубную скарбонку. Нават у выпадку паражэння ў гэтым раўндзе БАТЭ атрымае 230 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі