Мінскае “Дынама” абыграла “Югру” і гарантавала сабе выхад у плэй-оф КХЛ

Мінскае “Дынама” абыграла “Югру” і гарантавала сабе выхад у плэй-оф КХЛ

Хакеісты мінскага “Дынама” абыгралі па булітах “Югру” і забяспечылі сабе выхад у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня прайшла 5 лютага ў “Арэна Югра”. Ужо на першай хвіліне матчу гаспадары закінулі мінчанам хуткую шайбу і прымусілі іх пахвалявацца. Роб Клімкхамер зраўняў лік толькі ў другім перыядзе, на 35-й хвіліне, а на 43-й хвіліне Дзмітрый Корабаў вывеў “зуброў” наперад.

Зрэшты, гаспадары таксама не здаваліся і зноў зраўнялі лік на 53-й хвіліне. Але паколькі гульня перайшла ў авертайм, “Дынама” ўжо ведала, што па ачках трапляе ў плэй-оф. У серыі булітаў мінчане апынуліся мацнейшымі — вырашальную шайбу закінуў Аляксандр Мацярухін.

“Дынама” ў чацвёрты раз за ўсю гісторыю свайго існавання трапляе ў плэй-оф КХЛ. Апошнім разам яны былі ў Кубку Гагарына ў сезоне 2014/2015.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі