Мінск хварэе на АНСАУНДманію!

З суботы на нядзелю ў клубе “Фабрык”  пройдзе чацьверты па ліку “Ансаунд”. Гэта што, АНСАУНДманія? Калі так, то чым яна пагражае беларускай электроннай музыцы?  “Ансаунд”?  Што можа значыць такая назва праэкту? “Няякасны, памылковы, хваравіты...” Прынамсі, мне, Тосі Кукс, падалося, што організатары проста кідаюць нам выклік. На што яны выклікаць беларускую моладзь, гэтыя  міжнародныя фестывалі, давайце паглядзім разам з Еўрарадыё...

У Беларусі ўжо адбылося тры фестывалі “Ансаунд”.  Клуб “Фабрык” адчыняе дзверы чацьвертаму па ліку мерапрыемству ў межах гэтага праэкту. Зараз давайце разбяромся, што гэта за праэкт. “Ансаунд” быў створаны ў 2003 як міжнародны фестываль прагрэсіўнай музычнай культуры. Базуецца ён зусім недалёка ад Беларусі, у Польшчы ў горадзе Кракаве. Кракаў быў абраны зусім невыпадкова. Галоўная мэта праекту: наладжваць стасункі паміж Захадам і Усходам.

Мэта даволі папулярная, таму звернемся да канкрэтных дасягненняў “Ансаунд” за пяць гадоў працы. Па-першае, неверагодная колькасць міжнародных фестываляў у Польшчы. Адбываюцца яны хіба што не кожны тыдзень. Па-другое, супрацоўніцтва ў еўрапейскімі краінамі: польска-нямецкае супрацоўніцтва “Берлін клуб Трансмедыяле” (ням. Berlin’s Club Transmediale), “Сперм фестывал” у Празе (анг. Sperm Festival), “Нэкст фестывал” у Братыславе” (анг. Next Festival), “Дэталі звуку” (укр. Detali Zvuku) у Кіеве ды “ІН-тач” (анг. IN-Touch) у Мінску.

Вось мы і падыйшлі да самага важнага: што робіць “Ансаунд” у Беларусі? Адной з галоўных напрамкаў працы праэкту “Ансаунд” аккурат і з’яўляецца Мінск. Наладжванне супрацоўніцтва беларускіх музыкаў і музыкаў з Польшчы і іншых краінаў Еўропы з’яўляецца прыярытэтным для “Ансаунд” на сённяшні момант.

Вынікам супрацоўніцтва з Мінскам ужо сталі: тры паці “Ансаунд”, беларуска-еўрапекйскі праэкт “Канэкшэнз”, у межах якога беларускія музыкі працуюсь з берлінскім лэйблам “скейп” (scape) и “Клуб Трансмедыяле”.

Беларуска-еўрапейскі праэкт “Канэкшэнз” у межах “Ансаунд” пройдзе ў Мінску, Берліне, Жэневе, Варшаве ды Стакгольме, а вынікам яго стане кружэлка, што выйдзе ў 2009 годзе пад лэйблам “скейп”.

Зараз вы можаце зірнуць на афішу мерапрыемства. Спадзяюся, купа невядомых на ёй словаў набудзе для вас свой сэнс. 

Што наконт лайн-апу, то 27 кастрычніка для беларускіх клабераў будуць граць дзевяць замежных гасцей.

Pole, у жыцці Штэфан Бетке, - немец, які грае эксперыментал, электроніку ды даб. Штефан лічыць, што кожны біт ужо быў калісці запраграмаваны. Адзінае, што застаецца – гэта працаваць з атмасферай.

Ды-джей Пінч будзе граць даб і ту-стэп. Гэта чалавек – ды-джей, прадусар, уладальнік лэйбла і прамоўтар у адной асобе.

З Украіны да нас завітаў Андрэй Кірычэнка, гуру электронікі, эксперыменталу ды тэхна. У яго таксама свой лэйбал “Нэкстсаунд” ва Украіне.

Хано Ляйтман прыехаў з адным з сваім шматлікіх праектаў “Вульва Стрынг Квартэт”, які прадставіць класічнае гоу-дыска.

Італьянец Касіан Трояр прадставіць эксперыментал. Дарэчы гэты музыка мае прафесійную адукацыю ў галіне гукарыжысавання і камп’ютарнай музыкі.

Швед Херман Мюнцінг  спеціалізуецца на эксперыментальнай музыцы ды н’ю-джазе.

Кадэбостан грае эксперыментал ды мінімал-тэхна. Ён знакаміты сваім непараўнальным музычным густам і адчуваннем музыкі.

Украінец Дзяніс Колакал вядомы сваёй прагай да эксперыменту: злучае ў сваёй музыцы гітару і камп’ютар.

Вядомы пасле другога “Ансаунд” паляк Яцек Сянкевіч грае мінімал-тэхна. Яцек – вядучы ды-джей Польшчы.


А зараз глядзім лайн-ап:

Першая сцэна:
10.00p.m.-10.40p.m. Buben
10.40p.m.-11.40p.m. A.Kiritchenko
11.40 p.m.-00.40a.m. Vulva string quartet
00.40a.m.-1.40 a.m. Kadebostan
1.40a.m.-2.40 a.m. Pole
2.40a.m.-3.40a.m. Pinch
3.40-4.40 Jacek
4.40-5.40 Dj drug
5.40-6.30 Minor scene
6.30-7.30 Dj. Gaamer
7.30-8.30 Lesha beat
8.30-9.30 LetKolben
9.30-10.00...Dj drug

Другая сцэна:
10.00-11.00 Knyaz mishkin
11.00-11.45 I/Dex
11.45-12.30 Denis Kolokol
12.30-1.00 NadinKatrin
1.00- 1.40 Herman Muntzing
1.40- 2.20 Herman&Barflys dreams
2.20-3.15 Kassian Troyer
3.15-4.00 St.Braten
4.00-4.30 A-lex
4.30-5.30 Roomdark
5.30-6.00 Rwnd
6.00-6.30 Visecatoria
6.30-7.00 Talstou
7.00-8.00 Pavel Ambiont
8.00-9.00 B twisted

Чакаем справаздачы з "Ансаунд"!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі