Мінск дае на бяздомных жывёл 400 тысяч долараў на год, Варшава — 3 мільёны

Мінск дае на бяздомных жывёл 400 тысяч долараў на год, Варшава — 3 мільёны

400 тысяч долараў прапануе "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" за "паслугі па адлове ўтрыманні і знішчэнні шалёных і безнаглядных сабак і катоў".

Такую заяўку знаходзім на сайце дзяржзакупак. Гэта грошы на бяздомных жывёл на год.

"Адна гадзіна працы экіпажа па адлове каштуе 590 тысяч рублёў", — прыводзяць прыклад у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы. У адной брыгадзе працуюць два чалавекі.

Але што каштуе даражэй, адлоў і знішчэнне ці ўтрыманне, цікавімся ў "Фауне горада", прадпрыемстве, якое непасрэдна займаецца і адловам, і ўтрыманнем.

"Па-першае — гэта адлоў. Брыгады ездзяць па графіках: два разы на месяц у кожны ЖЭС. Плюс, яны ездзяць па заяўках. Да таго ж. мы прымаем жывёл ад насельніцтва і ўтрымліваем у сябе", — апісваюць у "Фауне горада".

Найбольшымі расходамі тут называюць траты на паліва для транспарту і на корм для жывёл. У дзень на харчаванне для сабакі сыходзіць 41 тысяча, на ката — 7 тысяч. У Мінску жывёл не адстрэльваюць. Калі адлоўліваюць. іх могуць "абезрухоміць", а калі знішчаюць — усыпляюць.

Мінск дае на бяздомных жывёл 400 тысяч долараў на год, Варшава — 3 мільёны

У Мінску за год адлавілі 4 тысячы бяздомных жывёл

З іх усыпілі 107 сабак і 22 катоў. Астатніх уратавалі людзі.

 

У Мінску за 2014-ты год адлавілі чатыры тысячы бяздомных жывёл. Яшчэ ад тысячы катоў і 700 сабак адмаўляюцца самі гаспадары. Усыпілі з іх 129 жывёл. Іншых забіраюць людзі.

Тры мільёны долараў на бяздомных жывёл дае гарадскі бюджэт Варшавы. Жывёл там не ўсыпляюць, калі яны не шалёныя і не ствараюць небяспекі, а ўтрымліваюць. Грошы ідуць на адлоў, утрыманне, харчаванне і... чыпы! Бо ў Варшаве для сабак патрэбныя чыпы, каб ведаць, што жывёла не бадзяжная. 

Так выглядае адлоўшчык жывёл у Варшаве (strazmiejska.waw.pl)

Ужо адлоўленую жывёлу чыпуюць, а пасля яна ўтрымліваецца ў прыёмніку. У Варшаве не збіраюць падатак на сабак ці катоў. А ў Мінску за год збіраюць 3,7 мільярда рублёў, так было летась. А сёлета хочуць сабраць 4,3 мільярда. У мінулым годзе гэтыя грошы пайшлі на будаўніцтва платнай гасцініцы для жывёл.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі