Вы тут

Мінпрацы прапануе скараціць працоўны дзень шматдзетных маці — да 7 гадзін

Ірына Касцевіч / БЕЛТА​

Шматдзетным маці ў Беларусі могуць скараціць працоўны дзень з 8 да 7 гадзін. Пра гэта ў інтэрв'ю дзяржканалу заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

"Пры гэтым у поўным аб'ёме заработная плата, як за васьмігадзінны працоўны дзень", — дадала яна. Адпаведныя папраўкі ў Працоўны кодэкс Мінпрацы ў наступным годзе прапануе абмеркаваць з дэпутатамі. 

Касцевіч таксама распавяла аб магчымай адмене спісу забароненых для жанчын прафесій. Зараз у ім 182 пазіцыі. 

"Мы перш за ўсё працуем са скарачэннем шкодных і небяспечных умоў працы. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час прыйдзем да таго, што гэты пералік будзе адменены", — анансавала міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.