Вы тут

Мініздароўя вызначыла, колькі наркотыкаў могуць вырабляць і захоўваць юрасобы

Ілюстрацыя з адкрытых крыніц​

Міністэрства аховы здароўя вызначыла, колькі максімальна наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў можна вырабляць, перапрацоўваць і захоўваць юрыдычным асобам у 2020 годзе. Інфармацыя аб гэтым змяшчаецца ў пастанове ведамства №126 ад 26 снежня 2019 года. 5 студзеня яна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, 6 студзеня — уступіць у законную сілу.

У дакуменце гаворыцца, што максімальная колькасць гераіну, які юрыдычныя асобы могуць вырабляць і захоўваць, складзе 1 грам, какаіну — 100 грам, марфіну — 12 кілаграмаў, амфетаміну —- 2 грама, фентанілу — 1,2 кілаграма. Усяго ў спіс трапілі 44 найменні наркатычных сродкаў, а таксама 56 — псіхатропных рэчываў.

Гэта не тычыцца юрыдычных асоб, названых у частцы 5 артыкула 12 закона ад 13 ліпеня 2012 года "Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах". Да іх адносяцца арганiзацыi, якія ўваходзяць у сістэму органаў унутраных спраў, органаў пракуратуры, мытных органаў, органаў памежнай службы, органаў дзяржаўнай бяспекі, Следчага камітэта, Узброеных Сіл, а таксама іншых войскаў ды воінскіх фарміраванняў.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.