Міністр замежных спраў Германіі прыехала ў Бучу
![Міністр замежных спраў Германіі прыехала ў Бучу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fsy_m_rwyaegpwd.jpg.webp?itok=DG0Uanaa)
10 траўня ва Украіну прыехала міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербак. Яе візіт не анансаваўся. У аўторак Бербак разам з генпракурорам Украіны Ірынай Венедыктавай прыехала ў Бучу, якая вядомая ва ўсім свеце, як месца ваенных злачынстваў расійскіх вайскоўцаў. Анналена Бербак прызнаецца, што была моцна ўражаная пачутым і пабачаным там. Яна запэўніла Венедыктаву ў поўнай падтрымцы Германіі ў раскрыцці ваенных злачынстваў.
Таксама ў міністра замежных спраў Германіі запланаваная сустрэча з міністрам замежных спраў Украіны Змітром Кулебам. 10 траўня ў Кіеве зноў адкрыецца амбасада Германіі, якая не працавала з лютага.
![Міністр замежных спраў Германіі прыехала ў Бучу](/sites/default/files/paragraphs/image/1652179496-1031.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.