Вы тут

Міністр юстыцыі: наша краіна павінна знаходзіцца ў цэнтры выявы планеты

Глобус будзе павернуты ўжо так, каб на ім лепш было відаць Еўропу / pixabay.com

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі працягвае каментаваць "карэкціроўку" герба Рэспублікі Беларусь. Раней ён заяўляў, што герб у выніку будзе выглядаць "больш якасна", стане аб'ёмным, чырвоная зорка — ярчэйшай. Да таго ж глобус будзе павернуты ўжо так, каб на ім лепш было відаць Еўропу (менавіта гэтая дэталь і прыцягнула ўвагу СМІ).

Падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта міністр падрабязна спыніўся на абнаўленні сімволікі. "Калі рыхтаваўся эскіз новай сімволікі, ніякага палітычнага падтэксту ў гэта не ўкладвалася, цытуе словы Сліжэўскага БЕЛТА. — Цалкам лагічна, што наша краіна і абрысы мяжы рэспублікі павінны знаходзіцца ў цэнтры выявы зямнога шара, а не дзесьці ў куце. Гэта цалкам відавочна".

Міністр юстыцыі паведаміў, што праект закона аб дзяржаўных сімвалах, падрыхтаваны Мінюстам, перададзены на разгляд у парламент. Ён запэўніў, што на "карэкціроўку" дзяржаўных сімвалаў не спатрэбяцца дадатковыя сродкі. Паводле слоў Алега Сліжэўскага, замена будзе адбывацца "у натуральным парадку": "заканчваюцца дзейныя бланкі — будуць замаўляцца новыя ў адпаведнасці з новымі стандартамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.