Міністр працы і сацабароны павязе ў Жэневу... шпакоўню (фотафакт)

Міністр працы і сацабароны павязе ў Жэневу... шпакоўню (фотафакт)

Міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч у пачатку кастрычніка павязе на міжнародную канферэнцыю ў Жэневу... шпакоўню. Яна купіла "домік для птушак" за 30 рублёў на кірмашы ў Мінску, інфармуе сайт sb.by.

"Хлопцы з нашага прадстаўніцтва ў скверы вешаюць шпакоўні, цяпер там з'явіцца і шпакоўня з Беларусі", — кажа міністр.

Ірыне Касцевіч 51 год. Міністрам працы і сацыяльнай абароны яна працуе з сакавіка 2017-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі