Міністр адукацыі прапануе павялічыць колькасць урокаў працы ў школе

Міністр адукацыі прапануе павялічыць колькасць урокаў працы ў школе

Міністр адукацыі Ігар Карпенка прапануе павялічыць колькасць гадзінаў, якія адводзяцца ў школе на ўрокі працы. Пра гэта ён заявіў журналістам 4 лютага, перадае БЕЛТА. На думку кіраўніка ведамства, школьнікі павінны атрымаць навыкі, якія спатрэбяцца ім потым у штодзённым і сямейным жыцці, а ўсяго адна гадзіна на тыдзень — гэта мала. Паводле Карпенкі, задача школы — падрыхтаваць вучня да самастойнага выхаду ў жыццё і напрацоўцы гэтых навыкаў можна прысвяціць шосты школьны дзень.

Ігар Карпенка сказаў, што праца над абнаўленнем навучальных праграм будзе працягвацца. “Мы будзем глядзець, што павінна заставацца ў гэтых праграмах, а што не, на якія тэмы трэба выдзеліць больш вучэбных гадзінаў, на якія менш”, — сказаў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі