Вы тут

Міністр абароны: сітуацыя на заходніх межах не нясе пагроз нашай дзяржаве

Беларускія вайскоўцы / З архіву БЕЛТА

Беларуская разведка "не дрэмле", пастаянна адсочвае сітуацыю на заходніх межах. Пра гэта міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў у праграме "Размова  ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1".  

"З аднаго боку сітуацыя [на заходніх межах] складаная, з іншага боку, на сённяшні момант мы бачым, што яна не нясе пагроз нашай дзяржаве", — кажа Хрэнін. Пры гэтым "заклапочанасць выклікае". Міністр згадаў манеўры ў краінах NATO, палёты каля беларускіх межаў амерыканскіх самалётаў.

Віктар Хрэнін заявіў, што беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2021" будуць "больш маштабныя", чым сёлетняе "Славянскае братэрства". Яны пройдуць у Беларусі на пяці палігонах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.