Міністр абароны: Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму

Міністр абароны: Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму

Беларусь пачала рыхтавацца да гібрыдных войнаў 15 гадоў таму. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" увечары 15 лістапада паведаміў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

Ён заявіў, што такія высновы былі зробленыя паводле аналізу падзеяў у Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

"У нас створаны такі арганізм, як сілы спецыяльных аперацый, які за гэтыя гады станаўлення сфармаваўся і на сённяшні дзень з'яўляецца сур'ёзнай сілай, здольнай супрацьстаяць выклікам і пагрозам гібрыднай вайны. Мы актыўна развіваем сістэму тэрытарыяльнай абароны. Яна з'яўляецца інструментам у руках дзяржавы для таго, каб весці ўсенародную барацьбу супраць тых, хто паспрабуе развіваць супраць нас нейкія дзеянні, у тым ліку ўзброеныя", — перадае БелаПАН словы міністра абароны.

Таксама Раўкоў дадаў, што ў Беларусі развіваюцца не толькі сілы спецыяльных аперацый, але і сілы неадкладнага рэагавання і сілы хуткага разгортвання.

Гаворачы пра Украіну, міністр адзначыў: "Перадзел сфер уплыву, які прывёў і да дзяржаўнага перавароту, і да вайны — гэта закранае ў пэўнай ступені і нас. І тут вельмі важна, каб палітыка-дыпламатычны баланс вытрымліваўся. Як кажа наш прэзідэнт, мы не павінны ні ў якім разе ўцягнуцца ў гэтае супрацьстаянне".

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі