Міністэрства гандлю возьмецца за рэкламу на асфальце

Міністэрства гандлю возьмецца за рэкламу на асфальце

Мінгандлю ўносіць прапановы, каб кантраляваць і нават забараніць рэкламу на асфальце. Цяпер да такой рэкламы няма патрабаванняў. Пра гэта заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Намесніца міністра падкрэсліла, што такі від рэкламы апошнім часам набірае папулярнасць, бо ён практычна не патрабуе укладанняў і танна каштуе. Наркевіч зазначыла, што да рэкламы на білбордах, вонкавай рэкламы ёсць пэўныя патрабаванні і яны выконваюцца.

"Вось глядзіце, кут рэкламы на білбордзе не можа быць адарваны — гэта недапушчальна, ёсць пэўныя патрабаванні і да фарбаў на ім, да матэрыялу, якія выкарыстоўваюцца. А якія патрабаванні да рэкламы на асфальце — да фарбаў, напрыклад? Рэклама ж павінна быць і эстэтычнай, павінна прыцягваць. А калі яна сатрэцца з часам?" — пытаецца чыноўніца.

Наркевіч падкрэсліла, што ў Беларусі дзейнічае забарона на нанясенне любых адзнак на дарожнае пакрыццё, акрамя дазволеных знакаў ПДР і разметкі. У бліжэйшы час Мінгандлю збіраецца гэтае пытанне ўпарадкаваць.

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі