Міністэрства гандлю цалкам зачыніла тры кавярні "Сайгон" на Ждановічах

Міністэрства гандлю цалкам закрыла тры міні-кавярні ТАА "Сайгон" на рынку ў Ждановічах пад Мінскам. Гэта адбылося пасля праверкі, якую правяла гандлёвая інспекцыя Мінгандлю. Як паведамляе БЕЛТА, праверка выявіла, што ў кавярянях прадавалі тавары, пратэрмінаваныя аж на тры месяцы, не выконваўся асартыментны пералік, парадак кантролю якасці і бяспекі выпусканай прадукцыі, умоваў яе захоўвання. Таксама быў адзначаны неналежны санітарны стан аб'ектаў.

Кавярні “Сайгон”: Санітарныя нормы парушаліся, яны складаныя для в’етнамцаў

Паведамляецца, што сёлета напрыканцы лютага Мінгандлю ўжо прыпыняла працу кавярняў "Сайгон". Але кіраўніцтва арганізацыі не прыняла належных мераў. Таму чыноўнікі Мінгандлю вырашылі цалкам забараніць працу трох міні-кавярняў.

Дарэчы, акрамя праблемаў з санітарыяй праверка знайшла таксама алкагольныя напоі без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі