Міністэрства аховы здароўя паказала абноўленыя аўтамабільныя аптэчкі
![Сёлета вытворцы павінны цалкам перайсці на выпуск аптэчак новага ўзору ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/111_2.jpg.webp?itok=6LKwHJgg)
Сёлета вытворцы павінны цалкам перайсці на выпуск аптэчак новага ўзору / t.me/minzdravbelarus/
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паказала абноўленыя аптэчкі, якія павінны быць у аўтамабілістаў і на прадпрыемствах. Іх склад быў перагледжаны сёлета. З аўтамабільнай аптэчкі прыбралі нестэрыльныя бінты, раствор ёду, эластычны бінт, вату і шпулькавы лейкапластыр, а дадалі перакіс вадароду, ізатэрмічную коўдру, перавязачны пакет і пальчаткі.
У Мінаховы здароўя падкрэсліваюць, што старыя аптэчкі аўтамабілісты змогуць выкарыстоўваць да заканчэння іх тэрміну прыдатнасці. На выпуск аптэчак новага ўзору вытворцы цалкам павінны перайсці да 1 студзеня 2025 года.
![Міністэрства аховы здароўя паказала абноўленыя аўтамабільныя аптэчкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_40.jpg.webp?itok=SNpvB2fi)
![Міністэрства аховы здароўя паказала абноўленыя аўтамабільныя аптэчкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/333_29.jpg.webp?itok=nuq5R1rx)
![Міністэрства аховы здароўя паказала абноўленыя аўтамабільныя аптэчкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/444_28.jpg.webp?itok=mnqai68F)
![Міністэрства аховы здароўя паказала абноўленыя аўтамабільныя аптэчкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/555_17.jpg.webp?itok=IoJlSda7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.