Мінінфарм раіць прачытаць 12 кніг, на першым месцы "Вам — заданне" Чаргінца

Мінінфарм Беларусі раіць беларусам прачытаць 12 кніг. На першым месцы "Вам — заданне" Мікалая Чаргінца (Аляксандр Лукашэнка сёлета зрабіў яго, рускамоўнага літаратара, "народным пісьменнікам Беларусі"). У спісе таксама ёсць "Расцвіла непагаслай зарой" Янкі Купалы, "Каласы пад сярпом тваім" Уладзіміра Караткевіча, "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна.

Прапануецца прачытаць "Ціхі Дон" Шолахава, "Злачынства і пакаранне" Дастаеўскага, "Капітанскую дачку" Пушкіна, "Тараса Бульбу" Гогаля, "Майстра і Маргарыту" Булгакава, "Ганну Карэніну" Талстога, "Блакадную кнігу" Адамовіча і Граніна, рэвалюцыйна-рамантычны раман "Авадзень" Войніч.

Як піша sb.by, гэтая падборка кніг будзе прадстаўлена ў пачатку верасня ў Добрушы на Дні беларускага пісьменства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.