Мінінфарм адкрыў доступ да сайта intex-press.by

Сайт intex-press.by у Беларусі быў заблакаваны больш за год / intex-press.by
Сайт intex-press.by у Беларусі быў заблакаваны больш за год / intex-press.by

Міністэрства інфармацыі вырашыла разблакаваць доступ да сайта баранавіцкага незалежнага штотыднёвіка intex-press.by. Пра гэта піша сам рэсурс. Рашэнне было прынятае яшчэ 6 лютага, але ліст з паведамленнем прыйшоў у рэдакцыю толькі сёння раніцай. У Мінінфарме палічылі, што рэдакцыя ліквідавала ўсе парушэнні.

"У сувязі з выяўленнем факту адсутнасці парушэння заканадаўчых актаў, які паслужыў падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, а таксама іншых парушэнняў у межах сваёй кампетэнцыі загадваю: аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарамі www.intex-press.by і intex-press.by", — гаворыцца ў лісце за подпісам міністра інфармацыі.

Нагадаем, доступ да сайта intex-press.by у Беларусі быў абмежаваны больш за год. Яго заблакавалі ў канцы снежня 2021 года. Гэта ўжо другі выпадак зняцця абмежаванняў на доступ да незалежнага СМІ. Раней Мінінфарм адкрыў доступ да сайта газеты "Беларусы і рынак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі