Мінінфарм абмежаваў распаўсюд "БелГазеты" за "пошласць і хамства"
![Мінінфарм абмежаваў распаўсюд "БелГазеты" за "пошласць і хамства"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_7711.jpg.webp?itok=PeaMwWsk)
Міністэрства інфармацыі рэкамендавала "Белсаюздруку" абмежаваць распаўсюд апошняга выпуску "БелГазеты". Пра гэта кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч заявіў прэс-службе.
Паведамляецца, што ў Мініфарм паступіла некалькі зваротаў з пытаннем: чаму з прылаўкаў "Белсаюздруку" знікла "БелГазета"?
"З'яўляецца недапушчальным, калі асобныя СМІ ці інтэрнэт-рэсурсы, наўмысна гіпербалізуючы крытычныя пасылы, скочваюцца ў адкрытую пошласць і хамства. Падобная з'ява, на жаль, становіцца сістэмнай для "БелГазеты", — патлумачыў міністр.
Ён заклікаў журналістаў памятаць, што "неад'емнай часткай прафесійнай журналістыкі з'яўляюцца культурна-маральны, этычны складнік".