Вы тут

Мінімумы з Украінай і прасяданне з Расіяй: як гандлявала Беларусь-суагрэсар

Значная частка беларускага экспарту — малочныя прадукты / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Вайна ва Украіне рэзка падкасіла гандаль Беларусі з вонкавым светам. У сакавіку ўпаў экспарт нават у Расію, нягледзячы на запэўніванні чыноўнікаў, што таварныя патокі паспяхова перанакіроўваюцца.

Еўрарадыё даведалася, як гандлявала Беларусь у месяц, калі вайна ва Украіне была ў самым разгары. А таксама чым гандлявалі з самой Украінай.

 

Украіна і Нідэрланды пакінулі топ партнёраў

У сакавіку рэзка скараціліся экспарт і імпарт тавараў у параўнанні з лютым 2022 года. Калі экспарт і так падаў з пачатку года, то ў лютым імпарт рос. Экспарт у сакавіку склаў $2,4 млрд. Ён знізіўся на $0,59 млрд, або амаль на 20%, у параўнанні з лютым.

Імпартавала Беларусь больш, чым прадавала за мяжу. Аднак спад тут стаўся вялікім. Усяго закуплена тавараў на $2,53 млрд. Гэта на $0,88 млрд, або на 25,7%, менш, чым у лютым.

Экспарт і імпарт тавараў у студзені, лютым і сакавіку / звесткі Белстата

У сакавіку ў топ-7 экспартных рынкаў апынуліся Расія, Польшча, Літва, Кітай, "краіна невядомая", Германія і Казахстан.

У лютым гэты спіс выглядаў па-іншаму: Расія, Украіна, Нідэрланды, Польшча, "краіна невядомая", Літва, Кітай.

Закуплялася Беларусь у сакавіку больш за ўсё ў Расіі, Кітаі, Германіі, невядомай краіне, Польшчы, Італіі і Францыі.

У лютаўскім топе пастаўшчыкоў былі Расія, Кітай, Германія, Украіна, невядомая краіна, Польшча і Турцыя.

 

Экспарт ва Украіну скараціўся ў 41 раз

Прэміяльны рынак збыту нафтапрадуктаў страчаны / Reuters

Гандаль з Украінай у сакавіку проста абваліўся, аднак не спыніўся цалкам.

Экспартных паставак туды было на $10 млн. Гэта ў 41 раз менш, чым у лютым. Выходзіць, Беларусь страціла ў сакавіку каля $0,4 млрд экспарту толькі за кошт Украіны.

З таго, што яшчэ прадавалася туды, былі ў асноўным прадукты харчавання. Аднак $3 млн — гэта закрытыя пазіцыі. Звычайна з закрытага экспарту ва Украіну ішло паліва.

Імпарт з Украіны сціснуўся ў 25 разоў і склаў $4,4 млн. Купляла Беларусь таксама ежу, радыятары, руды і канцэнтраты жалезныя.

Украінскі рынак, які раней быў другі па велічыні для Беларусі, практычна адпаў. Што ж прадавала Беларусь тым, хто застаўся?

 

Расія

Расія традыцыйна купляе беларускую малочку / pexels.com

З усяго сакавіцкага экспарту на Расію прыпала 52,7%. Гэта $1,27 млрд. У параўнанні з лютым сакавіцкія пастаўкі сталіся на $128 млн меншымі.

Больш за ўсё туды, як і раней, ішлі малочныя прадукты і транспарт. Аднак паглядзець звесткі па ўсіх таварах немагчыма. Шостая частка паставак засакрэчаная.

Да ўвядзення санкцый і ўтойвання статыстыкі па энерганосьбітах, а потым і па ўгнаеннях, у Расію па закрытых пазіцыях пастаўлялася ўсяго некалькі адсоткаў ад агульнага аб'ёму тавараў. Гэта маглі быць зброя, тытунь або каштоўныя металы. Цяпер на $200 млн маглі быць пастаўлены любыя з закрытых пазіцый.

 

Польшча

Другім па велічыні пакупніком стала Польшча. На яе прыпала 8,7% экспарту на $208 млн. Туды больш за ўсё ішлі чыгуначныя вагоны, рапсавы алей, драўняныя пліты і мэбля.

Былі і закрытыя пастаўкі — на $32 млн. І хоць у рыторыцы ўладаў не было ўпору на перанакіраванне экспарту ў Польшчу, ён вырас у параўнанні з лютым на $42 млн.

 

Літва

Экспарт і імпарт у невядомую краіну па месяцах / звесткі Белстата

Што гэта за краіна, незразумела. Відаць, не з ліку краін СНД, паколькі ў Белстата ёсць асобная графа "Краіна СНД невядомая".

Нафта ў Германію больш не прадаецца, толькі лес і металы / pexels.com

У Германію ў сакавіку адпраўлена тавараў на $64 млн (2,7% ад усяго экспарту). Ішлі туды праваднікі электрычнасці, лесаматэрыялы і прадукцыя з дрэва.

Практычна ўвесь экспарт праходзіць па адкрытых пазіцыях. Рост паставак да лютага склаў $2 млн. Да ўвядзення санкцый супраць "Белнафтахіма" Германія была адзіным пакупніком беларускай нафты. Цяпер, мяркуючы па звестках Белстата, такіх паставак больш няма.

 

Казахстан

У Казахстан у сакавіку прададзена тавараў амаль на $63 млн (2,6%). Больш за ўсё туды пастаўлялася малочная і мясная прадукцыя, драўляная мэбля. Аб'ёмы істотна не змяніліся з лютага, аднак тавары на $7 млн Белстат закрыў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.