Мінгарвыканкам пра рассылку "снежных" СМС: Нам ужо тэлефануюць раз'юшаныя людзі
![Мінгарвыканкам пра рассылку "снежных" СМС: Нам ужо тэлефануюць раз'юшаныя людзі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000025_983207_big.jpg.webp?itok=xxcr_y0G)
Мінгарвыканкам звярнуўся да мінчан, каб яны дапамаглі прыбраць снег. "Пераканаўча просім прыбраць снег каля машынамесцаў і ў дварах", — СМС з такім тэкстам масава прыходзіць мінчукам на іх мабільныя тэлефоны. З просьбай зрабіць рассылку ўлады звярнуліся да мабільных аператараў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Мінгарвыканкаме.
Супрацоўніца Мінгарвыканкама: "Мы звярнуліся па дапамогу да мабільных аператараў. Хочацца, каб людзі дапамаглі камунальным службам. Хаця б прыбралі свае машынамесцы і двары. Але ж гэта справа дабраахвотная. Бо ўжо званяць раз'юшаныя грамадзяне".
Тэкст СМС складалі самі мабільныя аператары, дадалі ў Мінгарвыканкаме.
Абураныя грамадзяне таксама пачалі тэлефанаваць на нумар 101, з якога нібыта былі дасланыя СМС. Мінскае упраўленне МНС просіць не тэлефанаваць на гэты нумар, бо гэта займае лінію і перашкаджае прымаць рэальныя выклікі ратавальнікаў.
СМИ! Попросите людей, получивших СМС с просьбой обо уборке снега, не звонить на линии 101! Это очень мешает принимать реальные вызовы! RT!
— МЧС Минск (@112MINSK) 14 января 2016
СМИ! Еще раз вынужден бить тревогу! Более 5000 звонков на 101! Из них более 4000 точно по СМС!Не занимайте линии экстренной связи! прошу RT!
— МЧС Минск (@112MINSK) 14 января 2016
У сацыяльных сетках таксама пачалі абурацца і жартаваць з такіх СМС. Маўляў, спачатку на выбары запрашалі, цяпер снег просяць прыбіраць.
Vera Prokhorova: Без стеснения за наши же налоги нас просят самих убирать снег! Не, ну каковы подлецы! Вы уберите сами, а мы налоги ещё повысим!
Anton Sawko: Не только пропало желание убирать, но появилось желание засыпать то что откопал.
Глеб Малофеев: Видимо, в разработке уже штраф за отсутствие лопаты в авто.
Ales Piletski: Идея для Нацбанка – разослать людям смски с просьбой покупать доллары.
Viktar Malishevsky: Антология смсок от власти: От "Твой голос важен!" до "убрать снег"
Eka Terina: Менавiта так. Вось жа сфармулявалi. Ветлiва i шчыра папрасiць ну нiяк. Просьба як загад.
Posted by Radjesh Chou on 14 Студзень 2016
![Мінгарвыканкам пра рассылку "снежных" СМС: Нам ужо тэлефануюць раз'юшаныя людзі](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-01-14v19.37.45.jpg)
Posted by Денис Алдохин on 14 Студзень 2016
Дыа!
Posted by Сергей Гудилин on 14 Студзень 2016
Убедительно просим убирать снег не только у горисполкома.
Минчане
— Viktar Malishevsky (@malishevsky) 14 января 2016
Убедительно просим убрать урожай после уборки снега. Министерство сельского хозяйства.
— Владимир Максимков (@maksimkov_v) 14 января 2016
Не место красит человека, а человек убирает у машиноместа. Горисполком.
— Владимир Максимков (@maksimkov_v) 14 января 2016
Убедительно просим разбить лёд у яхтомест и в заливах. Горисполком.
— Владимир Максимков (@maksimkov_v) 14 января 2016
Убедительно просим убрать Горисполком. Снег
— Мальчуган Коля (@mikolka) 14 января 2016
Убедительная просьба готовиться ко сну. Можете попить чаю. Горисполком
— Viktar Malishevsky (@malishevsky) 14 января 2016
Галоўныя навіны
![Мінгарвыканкам пра рассылку "снежных" СМС: Нам ужо тэлефануюць раз'юшаныя людзі](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/emma-160116_1.jpg.webp?itok=XJ13GHtk)
У Беларусь ідзе цыклон “Эма” — такі ж як "Даніэла"
Вышыня снежнага покрыва ў краіне і Мінску вырасце яшчэ на 10-15 см.
![Мінгарвыканкам пра рассылку "снежных" СМС: Нам ужо тэлефануюць раз'юшаныя людзі](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/125655929123547355169831192585663818220158n_1.jpg.webp?itok=ncOvPmTA)
Гарвыканкам зноў дасылае смс з пераканаўчай просьбай прыбраць снег
У пятніцу раніцай смс ад Гарвыканкама прыйшла ўжо другі раз. І зноў з пераканаўчай просьбай прыбраць снег.
![Мінгарвыканкам пра рассылку "снежных" СМС: Нам ужо тэлефануюць раз'юшаныя людзі](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/dsc04782copy_1.jpg.webp?itok=WKQoVWlA)
Як "Ламбаргіні" і "Мерсэдэс" сталі падснежнікамі (фота)
Пасля цыклона "Даніэла" многія ўладальнікі спартыўных аўтамабіляў не змаглі выехаць. Таму пакінулі свае аўтамабілі проста ў снезе.