У Беларусь ідзе цыклон “Эма” — такі ж, як "Даніэла"

У Беларусь ідзе цыклон “Эма” — такі ж, як "Даніэла"

У суботу 16 студзеня ў Беларусь прыйдзе новы паўднёвы цыклон “Эма”. Ён ідзе з Карпат на паўднёвы ўсход Беларусі. На большай частцы тэрыторыі будзе працяглы снег, мокры снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы. Уначы на паўднёвым захадзе, а ўдзень у многіх раёнах будзе моцны снег з ветрам парывамі да 15-18 м/с.

На некаторых дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра уначы -3…-9, на поўначы— да 0…-15, удзень -3…-9, на поўдні краіны — 0, -2. У Мінску таксама будзе ісці снег. Раніцай і ўдзень моцны снег з завірухай і снежнымі заносамі на дарогах. Тэмпература паветра -6…-8 уначы і -3…-5 удзень.

Вышыня снежнага покрыва ў краіне і Мінску вырасце яшчэ на 10-15 см. Пад час "Даніэлы" вышыня снежнага пакрова таксама вырасла на 10-15 см.

У нядзелю пачне паступаць паветра з Балтыкі. Надвор'е будзе спакойнае, але ўзмоцняцца маразы.

У Беларусь ідзе цыклон “Эма” — такі ж, як "Даніэла"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі