Вы тут

Мінгарвыканкам назваў верагодную прычыну кепскай вады

Аляксандр Дараховіч / БЕЛТА

Прычынай кепскай вады маглі стаць рамонтныя работы на вадаводзе №3. Такую версію агучыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

"Хутчэй за ўсё, прычына ў вадаводзе №3, на якім выконваліся рамонтныя работы. Працягласць вадавода каля 23 км, работы выконваліся на ўчастку працягласцю 100 м. Сёння гэты вадавод адключаны. Водазабеспячэнне горада адбываецца з вадаводаў №1 і №2, на якіх ніякія рамонтныя работы не вяліся", — перадае БЕЛТА словы Дараховіча.

Ён дадаў, што толькі за пятніцу паступіла больш за 400 зваротаў ад спажыўцоў пераважна кансультацыйнага характару. Большасць была з Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў. "Мы выязджалі, глядзелі. Як правіла, проста неабходна зліць дрэнную ваду, каб пайшла якасная", — заявіў Дараховіч.

Таксама чыноўнік падкрэсліў, што дазвол на выкарыстанне вады ў пітных мэтах будуць даваць індывідуальна па кожным доме, установе, прадпрыемству.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.