Мінгандлю: Заявы “Еўраопта” пра закрыццё інтэрнэт-крамаў выглядаюць на шантаж

Мінгандлю: Заявы “Еўраопта” пра закрыццё інтэрнэт-крамаў выглядаюць на шантаж

Спасылкі “Еўраопта” на закрыццё дзвюх інтэрнэт-крамаў праз пазіцыю ўладаў выглядаюць на шантаж. Такую заяву апублікавала Міністэрства гандлю на сваім сайце. Ведамства пры гэтым падкрэслівае, што падтрымлівае пазіцыю МУС наконт забароны на гандаль праз інтэрнэт алкаголем і тытунём.

Раней “Еўраопт” заявіў, што не можа дасягнуць рэнтабельнасці без поўнага асартыменту тавараў, у тым ліку алкагольнай і тытунёвай прадукцыі. Між тым Мінгандлю падкрэслівае, што інтэрнэт-крамы сеткі “Еўраопт” адчыняліся ва ўмовах дзеючых абмежаванняў на рэалізацыю алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў з прымяненнем інтэрнэт-тэхналогіяў. На думку ведамства, кіраўніцтва крамы не ацаніла рызыкі і не стварыла стратэгіі развіцця з ўлікам дзеючых правілаў.

Таксама кампаніі “Еўраопт” парэкамендавалі скіраваць свае ініцыятывы на вырашэнне праблемы з разлікамі за атрыманы тавар перад пастаўшчыкамі, якія скардзяцца на парушэнні тэрмінаў аплаты.

14 сакавіка "Еўраопт" заявіў пра закрыццё двух з пяці цэнтраў, якія абслугоўваюць онлайн-гіпермаркет "Е-Дастаўка". Падстава – нізкая рэнтабельнасць, у тым ліку з-за немагчымасці прадаваць алкаголь і цыгарэты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі