Мінгандлю прыпыняе працу дзвюх мінскіх кавярняў “Штоле”

Міністэрства гандлю з 24 чэрвеня прыпыняе працу дзвюх кавярняў-піраговых сеткі “Штоле” ў Мінску, якія належаць кампаніі “РэстаранМаркет”, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Падчас праверкі кавярняў выявілася, што там выкарыстоўвалі пратэрмінаваную прадукцыю для вырабу страваў на агульную суму 2 мільёны рублёў. Таксама там прадавалі алкаголь, тэрмін выкарыстання якога скончыўся яшчэ ў 2013 годзе.

Таксама праверка выявіла невыкананне тэмпературных рэжымаў захоўвання прадукцыі, недатрыманне асартыментнага пераліку, выкарыстанне неправераных вагаў, адсутнасць праўдзівай інфармацыі пра тавар.

На выпраўленне парушэнняў кампаніі “РэстаранМаркет” даюць 10 дзён.

Фота: arhikarp.bloger.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі