Мінгандлю парэкамендуе знізіць гандлёвыя надбаўкі на беларускія тавары

Мінгандлю парэкамендуе знізіць гандлёвыя надбаўкі на беларускія тавары

Міністэрства гандлю Беларусі парэкамендуе крамам знізіць гандлёвыя надбаўкі на беларускія тавары. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч. Заява прагучала 10 лютага на пасяджэнні калегіі ведамства, дзе падводзіліся вынікі працы ў 2015 годзе.

Па словах Карповіча, адпаведны пералік тавараў падрыхтаваны і яго пастараюцца давесці да кожнай крамы.

Разам з тым міністр гандлю Уладзімір Калтовіч падкрэсліў, што гэтая прапанова пакуль абмяркоўваецца. "Гэта наша рэкамендацыя, а не метадычнае ўказанне", — патлумачыў чыноўнік.

Дарэчы, намеснік міністра нагадаў, што на 2016 год урад паставіў задачу забяспечыць долю беларускіх тавараў на ўзроўні не менш як 70,2%. У 2015 годзе яна склала 69%. Карповіч прапанаваў, каб сёлета прадпрыемствы гандлю давялі долю беларускіх тавараў мінімум да 71%. Па яго словах, гэта дасць магчымасць пакінуць у краіне амаль 0,5 млн долараў.

Чыноўнік паведаміў, што беларусы больш ахвоча купляюць імпартныя тавары ў такіх катэгорыях, як сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 68%), пральныя машыны (на 67%), парфумерна-касметычныя тавары (на 78%), тэлевізары (на 91%). Таму ён лічыць, што гэтыя сферы перспектыўнымі для прасоўвання айчыннай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі