Мінфін выпускае ў продаж новыя валютныя аблігацыі для насельніцтва

Мінфін выпускае ў продаж новыя валютныя аблігацыі для насельніцтва

З 10 лютага Міністэрства фінансаў распачынае продаж валютных аблігацыяў для насельніцтва і юрыдычных асобаў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Абяцаны прыбытак па іх складзе 5,5% гадавых.

Графік сёлетніх продажаў каштоўных папераў наступны: з 10 лютага па 8 красавіка, з 18 красавіка па 8 ліпеня і з 18 ліпеня па 12 кастрычніка. Усяго плануецца рэалізаваць каштоўных папераў на 100 мільёнаў долараў.

Тэрмін абарачэння аблігацыяў складзе 586 дзён. Дата іх пагашэння прызначаная на 23 жніўня 2017 года.

Выплата працэнтаў будзе ажыццяўляцца па наступным графіку: 15 красавіка, 15 ліпеня, 19 кастрычніка 2016 года, 18 студзеня, 19 красавіка, 19 ліпеня, 23 жніўня 2017 года.

31 снежня Міністэрства фінансаў завяршыла размяшчэнне дэбютнага выпуску такіх аблігацыяў для фізічных асобаў. Амаль за паўтара года беларусы набылі каштоўных папераў амаль на 50 мільёнаў долараў.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі