Вы тут

Мінфін паведаміў пра сітуацыю з дзяржаўным доўгам Беларусі

Сёлета павялічыўся ўнутраны дзяржаўны доўг / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Мінфін паведаміў пра сітуацыю з дзяржаўным доўгам Беларусі. На 1 верасня ён складаў 57,2 млрд рублёў. З пачатку года зменшыўся на 0,6 млрд рублёў ці на 1,1%.

Знешні дзярждоўг на пачатак восені складаў 18,3 млрд долараў. За восем месяцаў года ён зменшыўся на $0,3 млрд (на 1,5%). Былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную амаль мільярду долараў. Найбольш ад ураду РФ — больш за 813 млн долараў. Пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў той жа перыяд склала $1,2 млрд. (554,5 млн долараў прыпадаюць на ўрад і банкі Расіі).

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 верасня складаў 11,3 млрд рулёў. З пачатку года ён павялічыўся на 1,4 млрд ці на 14,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.