Мінфін хоча ў 2014 годзе павялічыць акцызы на цыгарэты на 24-40%

Як інфармуе БЕЛТА, акцызы на аўтамабільнае паліва прапануецца ўзняць на 14,5%, тытунёвыя вырабы — на 24-40% (у залежнасці ад коштавых сегментаў), моцную алкагольную прадукцыю — на 27,3%.





Па астатніх пазіцыях стаўкі акцызаў будуць праіндэксаваныя ў межах 20%, як гэта прадугледжана Планам сумесных дзеянняў урада і Нацбанка па структурным рэфармаванні і павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі.





Таксама пры фармаванні бюджэту на 2014 год прапануецца захаваць цяперашнія стаўкі па ПДВ і падатку на прыбытак.





Дарэчы, рост ВУП у 2014 годзе прагназуецца на ўзроўні 3,3%, у 2013 годзе ацэньваецца ў памеры 1,3%. Інфляцыя па прагнозе складзе ў 2014 годзе (снежань да снежня) 11%.





Сярэднямесячны памер заробкаў бюджэтнікаў (у сярэднім за год) прагназуецца ў 2014 годзе на ўзроўні 4 млн 459 тысяч рублёў, у 2013 годзе ацэньваецца ў памеры 3 млн 782 тысячы рублёў.





Фота — gs.by