Мінэнэрга Расіі вінаваціць Беларусь у росце коштаў на бензін

Па яго словах, якія перадае РБК, "Белнафтахім" спрабуе самастойна размяркоўваць расійскае паліва, атрыманае на беларускіх заводах з расійскай сыравіны, і пакідае яго ў сваёй краіне, замест таго каб вярнуць у Расію.



Маладцоў таксама адзначыў, што больш за 40% бензіну, вырабленага з давальніцкай сыравіны "Татнафты" ў жніўні, засталося на тэрыторыі Беларусі. Чыноўнік рэкамендаваў расійскім нафтавым кампаніям давальніцкае паліва пастаўляць у Расію за выключэннем аб'ёмаў, неабходных для забеспячэння ўласнай сеткі АЗС у Беларусі і Украіне.



Раней Масква ўжо вінаваціла Мінск у тым, што ён не выконвае абавязанні ў рамках нафтавага балансу. У ліпені беларускія вытворцы прапанавалі сваё паліва па больш высокім кошце, арыентуючыся на Захад. Расійскіх спажыўцоў гэта не задаволіла.



Зніжэнне паставак беларускага бензіну, а таксама шэраг іншых фактараў (экспарт бензіну, рост акцызаў, рамонт на шэрагу заводаў) прывялі да таго, што і расійскія аптовыя кошты скокнулі ўверх на 20—30%.



Фота — shtokman.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі