Вы тут

Мінэнерга: на Беларускую АЭС прывезлі ядзернае паліва

Астравецкая АЭС / twitter.com/MinenergoGovBy

На Беларускую АЭС на цягніку прывезлі з Расіі ядзернае паліва, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі. Яно прызначана для першага энергаблока, які мусіць быць запушчаны ўжо сёлета. Гэты энергаблок станцыі ўзялі пад ахову ўнутраныя войскі. У бліжэйшы час будзе адбывацца прыёмка ядзернага паліва і "правядзенне яго ўваходнага кантроля".

Мінэнергетыкі падкрэслівае, што на АЭС забяспечана неабходная тэхнічная гатоўнасць і памяшканняў, і абсталявання, і персаналу "да бяспечнага абыходжання са свежым ядзерным палівам".

Як паведамляла Еўрарадыё, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала дазвол АЭС на права завозу ядзернага паліва ў красавіку сёлета.

Фізічны запуск першага энергаблока Беларускай атамнай станцыі пад Астраўцом запланаваны на ліпень, энергетычны запуск — на верасень-кастрычнік 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.