Мінчуку за надпіс на плоце "СБ — с... бойцеся" далі год "хіміі"

Мінчуку за надпіс на плоце "СБ — с... бойцеся" далі год "хіміі"

36-гадоваму мінчуку Юрыю Дрэку за надпіс на плоце "СБ — с... бойцеся" далі год "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу), паведамляе spring96.org. Крымінальную справу, распачатую па факце хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК), разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы. Рашэнне вынес суддзя Аляксандр Воўк. Менавіта год "хіміі" і прасіў пракурор.

Згаданы надпіс быў зроблены 23 верасня 2020-га на агароджы будаўнічай пляцоўкі па вуліцы Багдана Хмяльніцкага (мужчына працаваў у лагістычнай кампаніі, офіс якой быў побач). Пацярпелымі ў справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дому "Беларусь сегодня": першы намеснік дырэктара Міхаіл Лябедзік, супрацоўнікі Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзмітрый Крат, Раман Рудзь і кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння. Абвінавачванне сцвярджала, што надпіс "змяшчаў пагрозу прымяніць гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў установы Адміністрацыі прэзідэнта". Матэрыяльных прэтэнзій да Дрэка не было заяўлена.
 
Юрый Дрэк быў за кратамі з 12 студзеня 2021-га. 11 сакавіка пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі