Вы тут

Мінчукі ўвязаліся ў бойку з АМАПам (відэа)

АМАП на плошчы Перамогі / Еўрарадыё

Падчас спробы затрымання ў Мінску некаторыя маладыя людзі ўвязаліся ў бойку з амапаўцамі. Гэта адбылося на плошчы Перамогі пасля аднаго з чарговых жорсткіх затрыманняў. Амапаўцы затрымалі хлопца, іншыя заступіліся за яго і напалі на амапаўцаў. Сведкамі падзеі сталі журналісты Еўрарадыё.

Тым часам TUT.by піша, што да месца збору людзей на праспекце Незалежнасці прыбыў кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў і камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба. Разам з імі прыехалі тры аўтазакі, два аўтобусы і некалькі мікрааўтобусаў, набітыя супрацоўнікамі міліцыі і АМАПам.

 Удзельнікаў вулічнай акцыі затрымліваюць вельмі жорстка, валячы на асфальт. Могуць стукнуць локцем у твар, заламаць рукі.

Таксама ёсць звесткі пра бойку з міліцыяй у раёне Нямігі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.