Мінчук падаў у ваенкамат фальшывыя дакументы, каб не хваляваць маму

Мінчук падаў у ваенкамат фальшывыя дакументы, каб не хваляваць маму

Праваахоўнікі Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі непрацуючага мінчука, які падаў у ваенкамат падробленыя дакументы, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося ўвесну 2019 года. Дадому хлопцу прыйшла позва ў войска. Заказны ліст атрымала маці, бо яе сын некалькі гадоў жыў у Расіі. Жанчына паведаміла пра позву сыну, а той прыслаў ёй даведку аб навучанні для перадачы ў ваенкамат.

Аднак у ваенкамаце западозрылі падробку і праверылі, ці сапраўды мінчук навучаецца ў замежным універсітэце. Даведаўшыся, што 26-гадовы хлопец не з'яўляецца студэнтам названай ВНУ, супрацоўнікі ваенкамата звярнуліся да праваахоўнікаў.

Малады чалавек патлумачыў міліцыянтам, што не хацеў хваляваць маці, таму падаў фальшывую даведку аб навучанні. Дакумент ён замовіў на адным з інтэрнэт-сайтаў.

З маладога чалавека ўзялі падпіску аб належных паводзінах. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі