Мінчанку аштрафавалі за сушку белай цішоткі з чырвонай паласой

Мінчанку аштрафавалі за сушку белай цішоткі з чырвонай паласой

31-гадову Алесю Яначкіну аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых велічыняў). Адміністрацыйны працэс прайшоў 26 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, піша ТГ-канал "Вясна назірае".

Напярэдадні жанчыну затрымалі дома і склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Згодна з пратаколам, Алеся вывесіла на гаўбцы белую цішотку з чырвонай паласой пасярэдзіне, што, на думку міліцыянтаў, "формаўтварала БЧБ-сцяг"

Мінчанка кажа, што цішотка сохла на гаўбцы некалькі дзён. Але пасла заўвагі ўчастковага яна адразу зняла яе. Праз пару дзён па Алесю прыйшоў міліцыянт і прапанаваў прайсці на прафілактычную гутарку, пасля чаго яе затрымалі да наступнага дня. Між тым, у Алесі ёсць непаўналетняе дзіця, таму яе павінны былі вызваліць праз тры гадзіны. 

На судзе сведка-міліцыянт нават забыўся, што менавіта ён затрымліваў Яначкіну і складаў пратакол. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі