Мінчанку аштрафавалі за фіранкі з народным арнаментам

Мінчанку аштрафавалі за фіранкі з народным арнаментам

Мінчанку Юлію, якая жыве на вуліцы Веры Харужай затрымалі за фіранкі з нацыянальным чырвоным арнаментам, піша TUT.by. 

У мінчанкі на гаўбцы 14-га паверха даўно віселі белыя фіранкі з чырвоным народным арнаментам. Зрнаку ў нядзелю, 2 траўня, да яе прыйшлі міліцыянты і заявілі, што на акне вісяць сцягі.

"Супрацоўнікі прайшлі ў кватэру, паглядзелі, сказалі, што знізу выглядаюць як сцягі, таму я павінна ехаць у Савецкі РУУС, каб даць тлумачэнні", — распавядае пра свае прыгоды Юлія.

Міліцыянты, па яе словах, знялі фіранкі. У пратаколе затрымання напісалі, быццам Юлія пікетавала шляхам размяшчэння на гаўбцы сцяга бел-чырвона-белага колеру для дэманстрацыі грамадзянам. Мінчанка з пратаколам не пагадзілася.

У той жа дзень яе адвезлі на Акрэсціна. А 3 траўня суддзя Савецкага раёна Марына Фёдарава аштрафавала Юлію паводле ч. 1 арт 24.23 на 2320 рублёў ( 80 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі