Мінчанка нарадзіла ў сябе дома

Незвычайны выпадак адбыўся на днях у сталіцы. 38-гадовая мінчанка нарадзіла дзіця ў сябе дома. Як паведаміла лекар аператыўнага аддзела хуткай дапамогі Наталля Жэкава, выклік аб тым, што ў жыхаркі дома № 32 на вуліцы Данілы Сердзіча пачынаюцца роды, паступіў прыкладна ў 14 гадзін.

Ужо ў 14.15 брыгада хуткай дапамогі была на месцы, але везці жанчыну ў лякарню дактары не адважыліся — дзіця магло нарадзіцца ў машыне.

Таму было прынята рашэнне прыняць роды прама ў кватэры. Па словах Наталлі Жэкавай, немаўля добра сябе адчувае і мае нармалёвую вагу.

Дзяўчынку разам з маці даставілі ў трэцюю клінічную лякарню.

Мінск-Навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі