"Мінчанка" будзе гуляць у расійскай валейбольнай суперлізе

"Мінчанка" будзе гуляць у расійскай валейбольнай суперлізе. Пра гэта было абвешчана 3 траўня на ўшанаванні каманды па выніках паспяховага для яе сезону. Сертыфікат на ўдзел "у адным з наймацнейшых валейбольных чэмпіянатаў" гульцам і трэнерам уручыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, паведамляе БЕЛТА.

Сёлета валейбалісткі "Мінчанкі" зноў сталі чэмпіёнамі Беларусі, згулялі ў фінале Кубка ЕКВ (Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола), дзе, на жаль, саступілі турэцкаму "Экзачыбашы". Лічыцца, што гэта найбольш значнае дасягненне на міжнароднай арэне беларускіх валейбольных клубаў за гады незалежнай Беларусі. Прысутны на ўшанаванні клуба міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сказаў, што "закладзеныя ў клубе традыцыі дапамогуць дамагацца больш высокіх вынікаў у будучыні".

Пра гісторыю "Мінчанкі" і яе дасягненні гл. тут.