Мінчане сталі прыкметна пазней браць шлюб

Мінчане сталі пазней ствараць сем'і / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мінчане сталі пазней ствараць сем'і / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Мінчане сталі пазней ствараць сем'і. Сярэдні ўзрост жаніха і нявесты, якія ўпершыню бяруць шлюб, за 10 гадоў павялічыўся амаль на два гады.

Сталічныя дзяўчыны ў мінулым годзе вырашалі выйсці замуж пасля 27 гадоў, хлопцы — пасля 29-ці. У 2011-м гэтыя паказчыкі былі 25,5 і 27,1 года. Пра гэта распавялі ў галоўным статупраўленні Мінска.

Там таксама адзначылі, што ў большасці выпадкаў шлюбы заключаліся паміж грамадзянамі Беларусі. Толькі ў 9 % выпадкаў гэта былі шлюбы з замежнікамі.

Акрамя таго, у апошнія гады стала больш і "узроставых" шлюбаў, заключаных паміж грамадзянамі старэйшымі за 60 гадоў. Калі ў 2011 годзе такіх шлюбаў у Мінску было 123, то ў мінулым — ужо 236.

Минчане стали заметно позже вступать в брак
Доли вступивших в брак — впервые и повторно — в Минске в 2021 году / minsk-city.belstat.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі