Мінчане бралі ў аблогу новы рыбны гіпермаркет “Віталюр” (фотафакт)

Мінчане бралі ў аблогу новы рыбны гіпермаркет “Віталюр” (фотафакт)

Нечуваны ажыятаж здарыўся вакол адкрыцця новага гіпермаркета “Віталюр” у Мінску. Яшчэ адна гандлёвая арганізацыя гэтай кампаніі, якая займаецца выпускам рыбы і морапрадуктаў, адкрылася 3 лістапада на сталічнай вуліцы Крупскай. Нягледзячы на тое, што быў разгар працоўнага дня, на адкрыццё крамы прыйшлі сотні людзей. Новы гіпермаркет размяшчаецца ў раёне, дзе няма такіх вялікіх крамаў, таму можна было растлумачыць вялікую цікавасць з боку пакупнікоў.

Адкрыццё крамы затрымалі на дзве гадзіны і ўвесь гэты час публіка цярпліва чакала. А потым, калі скончылася афіцыйная цырымонія адкрыцця, пакупнікі пайшлі на штурм. На шчасце, удалося пазбегнуць цісканіны і іншых інцыдэнтаў, піша TUT.by

Пакупнікоў запускалі ў краму партыямі. Людзі хапалі рыбу і кідалі яе ў вазкі, “як быццям яна хутка скончыцца”, а потым глядзелі на цэннікі.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі