Минчане брали в осаду новый рыбный гипермаркет "Виталюр" (фотофакт)
![Мінчане бралі ў аблогу новы рыбны гіпермаркет “Віталюр” (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vitalur_1.jpg.webp?itok=1aJNJAKC)
Нечуваны ажыятаж здарыўся вакол адкрыцця новага гіпермаркета “Віталюр” у Мінску. Яшчэ адна гандлёвая арганізацыя гэтай кампаніі, якая займаецца выпускам рыбы і морапрадуктаў, адкрылася 3 лістапада на сталічнай вуліцы Крупскай. Нягледзячы на тое, што быў разгар працоўнага дня, на адкрыццё крамы прыйшлі сотні людзей. Новы гіпермаркет размяшчаецца ў раёне, дзе няма такіх вялікіх крамаў, таму можна было растлумачыць вялікую цікавасць з боку пакупнікоў.
Адкрыццё крамы затрымалі на дзве гадзіны і ўвесь гэты час публіка цярпліва чакала. А потым, калі скончылася афіцыйная цырымонія адкрыцця, пакупнікі пайшлі на штурм. На шчасце, удалося пазбегнуць цісканіны і іншых інцыдэнтаў, піша TUT.by
Пакупнікоў запускалі ў краму партыямі. Людзі хапалі рыбу і кідалі яе ў вазкі, “як быццям яна хутка скончыцца”, а потым глядзелі на цэннікі.
Фота: TUT.by