Мінаховы здароўя: у Беларусі магло б быць 840 выпадкаў COVID-19 на дзень

Мінаховы здароўя: у Беларусі магло б быць 840 выпадкаў COVID-19 на дзень

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла 351 выпадак каранавіруса ў нашай краіне на раніцу 3 красавіка. Раней гэтую лічбу назваў тэлеканал АНТ. 1 выпадак зафіксаваны ў Брэсцкай вобласці, 2 — у Магілёўскай, 89 — у Віцебскай, 13 — у Гомельскай, 6 — у Гродзенскай, 50 — у Мінскай вобласці, 190 — у Мінску.

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у пятніцу на брыфінгу зрабіла наступную заяву: "На сённяшні дзень папярэджана развіццё захворванняў 840 выпадкаў у дзень. Калі б не тыя меры, якія мы прынялі па пошуку і выяўленні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, па выяўленні ўсіх кантактаў гэтых асоб, шпіталізацыі кантактаў першага ўзроўню, па правядзенні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі краіны, то сёння мы б з вамі мелі 840 выпадкаў у дзень і нічым не адрозніваліся б ад тых краін, што знаходзяцца побач з намі".

Богдан заявіла, што наяўных у краіне тэстаў "абсалютна дастаткова для кантроля сітуацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі