У Беларусі налічваецца ўжо 351 выпадак COVID-19

У Беларусі налічваецца ўжо 351 выпадак COVID-19

У Беларусі налічваецца ўжо 351 выпадак COVID-19. За суткі дадаліся паўсотні чалавек, якія заразіліся каранавірусам. Гэта вынікае з паведамлення тэлеканала АНТ. У навіне пра паездку ў пятніцу Аляксандра Лукашэнкі ў Смалявіцкі раён паведамілі, што, паводле апошніх звестак, на лячэнні знаходзіцца 305 чалавек. З іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх было падключана 16 (учора паведамлялі пра 11). 46 чалавек выпісаныя. У чацвер Міністэрства аховы здароўя назвала 300 выпадкаў заражэння, у бальніцах знаходзіліся 254 чалавекі. 4 чалавекі памерлі.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі назіраецца "агульнае падзенне смерцяў і агульнае падзенне захворванняў па лёгкіх".

Засталося дачакацца сённяшніх афіцыйных лічбаў ад Міністэрства аховы здароўя.

* з апублікаванай Мінздароўя статыстыкі за 31 сакавіка немагчыма зрабіць выснову пра колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19, таму там пуста.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі