Беларускі кіраўнік — пра каранавірус: "Што трэба рабіць, мы ведаем"

Беларускі кіраўнік — пра каранавірус: "Што трэба рабіць, мы ведаем"

У пятніцу падчас наведвання Смалявіцкага раёна Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заклікаў беларусаў не панікаваць з-за каранавіруса. Паводле яго слоў, паніка — гэта галоўная небяспека, паведамляе БЕЛТА. Лукашэнка зноў згадаў "каранавірусны псіхоз". Ён падкрэсліў, што ўлады краіны прымаюць неабходныя захады.

Лукашэнка: "Што трэба рабіць, мы ведаем".

У чацвер было агучана, што ў Беларусі налічваецца 300 выпадкаў заражэння каранавірусам, 4 чалавекі памерлі.

Падчас наведвання Смалявіцкага раёна Аляксандр Лукашэнка таксама анансаваў падтрымку бізнесу, працягненне на тыдзень школьных вакацый. Ён заявіў, што ў цяперашняй сітуацыі ў нашай краіне масавыя мерапрыемствы не забараняюць, але і "нікога [на іх] не заганяюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі