У Беларусі пацверджаныя 300 выпадкаў COVID-19

У Беларусі пацверджаныя 300 выпадкаў COVID-19

У Беларусі пацверджаныя 300 выпадкаў COVID-19. Пра гэта ў чацвер у Telegram паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. У бальніцах знаходзіцца 254 чалавекі (з іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх было падключана 11 чалавек, іх стан стабільны), 42 ачунялі і іх выпісалі. Чатыры чалавекі памерлі.

Падкрэсліваецца, што ў большасці выпадкаў захворванне праходзіць у лёгкай ці сярэдняй форме. Раней Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што "цяжкіх няма".

Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра тое, што пад назіраннем знаходзяцца 9 299 чалавек кантактаў першага і другога ўзроўняў. У бальніцах з іх — 1 943. У запасе маецца больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі