Вы тут

Мінаховы здароўя сцвярджае, што колькасць новых выпадкаў COVID-19 змяншаецца

Сацыяльная дыстанцыя / БЕЛТА

Мінаховы здароўя сцвярджае, што колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі змяншаецца. За апошнія суткі іх зафіксавалі 1731, напярэдадні было 1792. Агулам у нашай краіне ўжо 215 724 выпадкі заражэння.

Як і напярэдадні, памерлі 9 чалавек. Ахвяр ужо 1535.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.